У Менску пенсіянер праваліўся ў шахту
У Менску загінуў пенсіянер, які праваліўся ў вентыляцыйную шахту шматпавярховага дома.
Як паведаміла прэс-служба Менскага гарадскога ўпраўлення МНС, 17 ліпеня ў 5.25 на нумар 101 патэлефанаваў занепакоены жыхар сталіцы. Паводле яго слоў, ён пачуў хрыпы і стогны ў вентыляцыі яго кватэры. Ратавальнікі выехалі да жылога дома па праспекце Газеты „Звязда”, 4/4.
Пасля прыбыцця ратавальнікі ўстанавілі, што грамадзянін 1948 года нараджэння, які жыў у кватэры на шостым паверсе, напярэдадні вечарам самастойна праводзіў работы па незаконнай перапланіроўцы вентыляцыйнага канала ў кватэры. Раніцай пенсіянер зваліўся ў шахту, у якой праляцеў да роўню першага паверха.
Работнікі МНС вынялі з шахты мужчыну без прытомнасці і перадалі яго медыкам, аднак, нягледзячы на рэанімацыйныя меры, у 6.56 лекары канстатавалі яго смерць.
Фота МНС па Менску