У Менску перакуліўся грузавік, загінуў кіроўца
У Менску перакуліўся грузавік, кіроўца загінуў.
Паводле інфармацыі УДАІ Менгарвыканкама, аварыя адбылася 10 ліпеня ў 16.10. Вадзіцель 1963 года нараджэння, кіруючы седлавым цягачом „Вольва”, рухаўся па другой паласе МКАД з боку вуліцы Шаранговіча ў напрамку вуліцы Мазурава. Не даязджаючы да Мазурава, фура пачала сыходзіць налева, затым направа, пасля чаго з’ехала ў кювет і перакулілася.
Урачы хуткай медыцынскай дапамогі, якія прыехалі на месца здарэння, не змаглі рэанімаваць кіроўцу — ён памёр. Пры гэтым цялесных пашкоджанняў на целе загінулага медыкі не выявілі. Транспартны сродак таксама не пашкоджаны.
Праводзіцца праверка і высвятляюцца ўсе акалічнасці здарэння.