У Менску прайшла народная інаўгурацыя прэзідэнта
У Менску прайшоў традыцыйны марш, які назвалі „Народная інаўгурацыя” прэзідэнта Святланы Ціханоўскай. Марш пачаўся з інфармацыі пра масавыя затрыманні ў цэнтры горада і кропках збора. Ціхары разам з АМАП-ам затрымлівалі людзей каля стэлы, Нямізе ды іншых месцах.
Але нягледзячы на гэта традыцыйны марш усё ж адбыўся і сабраў дзясяткі тысяч чалавек. Марш прайшоў крыху па іншым маршруце: па Машэрава ад стэлы да Белай Вежы і да Парка Бангалор збочыў на Сурганава, адкуль выйшаў на праспект.
Кепскае халоднае ды дажджлівае надвор’е не перашкодзіла добраму настрою людзей. Людзі выходзілі з плакатамі Ціханоўскай, у кароне ды з крэатыўнымі плакатамі.
Рэпартаж з месца падзей:
Беларускае Радыё Рацыя, Менск
