Прэзентацыя даклада “Аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі” у поствыбарчы перыяд”



Праваабаронца “Вясны” Валянцін Стэфановіч падкрэсліў, што  міліцыянты прымянялі спецсродкі нават насуперак Закону Беларусі “Аб органах унутраных справаў”.

Толькі ў Менску 9—10 жніўня за медычнай дапамогай звярнуўся 1241 чалавек, якія пацярпелі ў выніку разгону дэманстрацый. А па афіцыйным дадзеным тры чалавекі загінулі.

– Дасюль мы не атрымалі ніякай афіцыйнай інфармацыі з органаў МУС аб колькасці пацярпелых і аб колькасці загінуўшых у выніку гвалтоўных спроб спынення сходаў, якія адбываліся 9, 10, 11, 12, 13 жніўня. На ўсе нашыя запыты, якія мы накіроўвалі, нам адказваюць, або што гэтая інфармацыя з’яўляецца непублічнай і абмежаваная ў доступе, або, як адказала пракуратура, яна не валодае наогул гэтай інфармацыі.  

Звярнулі ўвагу і на катаванні ў дачыненні да затрыманых, а таксама на тое, з чым сутыкаліся журналісты – пра гэта распавяла юрыстка БАЖ Вольга Саковіч:

– Не менш 100 выпадкаў такіх ёсць, журналісты падавалі заяўкі, але яны проста не атрымалі адказу. З такім ніхто ніколі не сутыкаўся. Яны проста не былі разгледжаны, гэта тое, што яшчэ было на стадыі перадвыбарчай кампаніі. Тое, што здарылася ў саму кампанію з 9 жніўня і да сярэдзіны верасня – мы налічылі 300 парушэнняў правоў журналістаў. З іх больш за 180 – гэта затрыманні журналістаў.

У прэзентацыі даклада “Аб парушэннях правоў чалавека ў поствыбарчы перыяд прынялі ўдзел праваабарончы цэнтр “Вясна”, “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”, “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у партнёрстве з Сусветнай арганізацыяй супраць катаванняў (OMCT) і FIDH.

Беларускае Радыё Рацыя