У Менску прайшла штогадовая ўфалагічная канферэнцыя



У Нацыянальнай бібліятэцы ў Менску прайшла штогадовая навуковая канферэнцыя „Таямнічая Беларусь”, якую ладзіць „Уфалагічны камітэт”.

Кажа арганізатар канферэнцыі Ілля Бутаў:

– Канферэнцыю „Таямнічая Беларусь” „Уфакам” праводзіць ужо ў пяты раз. У нас самыя разнастайныя даклады па загадках гісторыі, этнаграфіі, міфалогіі, сакральнай геаграфіі. Мой даклад прысвечаны міфалагічным паўзунам ды іх рэальным прататыпам. Існуе шэраг цікавых назіранняў пэўных вялікіх кракадзілападобных яшчарак на тэрыторыі Беларусі і яе памежжы.

Уфалагічны камітэт – нефармальная суполка энтузіястаў Беларусі, якія даследуюць анамальныя з’явы не толькі сучаснасці, але і мінулых часоў.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск