У Менску прайшла традыцыйная жаночая акцыя пратэсту



У Менску прайшла традыцыйная жаночая акцыя пратэсту „Я гуляю”. Жанчыны выйшлі з парасонамі ў нацыянальных колерах. Акцыя доўжылася ўсяго некалькі хвілін. Сілавікі пад’ехалі да жанчын на легкавой машыне, адну ўзельніцу затрымалі.

Праз дзве хвіліны падʼехалі сілавікі на мікрааўтобусах. Больш пра затрыманні пакуль невядома.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Тут.бай