У Менску прайшоў ІХ з’езд прафсаюза РЭП
У Менску прайшоў ІХ з’езд прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці з удзелам дэлегатаў з розных абласцей Беларусі. Сярод запрошаных гасцей быў таксама былы старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч. Дзейнасць мінулага савета прафсаюза прызнана здавальняючай, кажа прававы інспектар прафсаюза па Берасцейскай вобласці Уладзімір Малей:
– Падчас з’езду выступалі дэлегаты, рабілі крытычныя заўвагі, як палепшыць працу, як павялічыць чалецкую матывацыю і вывесці прафсаюз да людзей. Гаварылі пра цяжкасці дадзенага перыяду. Бо ўсе мы ведаем, што дэкрэтамі прэзідэнта падаўлена любая ініцыятыва працоўных штосьці патрабаваць ад працадаўцы.
Аляксандр Сахарук:
– Прафсаюз існуе для адной мэты – абараніць працоўнага чалавека.
Прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасці быў створаны ў 1990 годзе. Спачатку ён налічваў 275 тысяч сябраў. Але нязгода з палітыкай дзейснага кіраўніцтва рэспублікі прывяла да таго, што сілай сталі пераводзіць сябраў у новаствораную структуру – прафсаюз прамысловасці.
З Фядынічам засталося 600 чалавек. Цяпер іх каля 2 тысяч.
[Not a valid template]
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск