У Менску прайшоў праваслаўны хрэсны ход цвярозасці
Раніцай у Новы год яго ўдзельнікі сабраліся каля сталічнага храма ў гонар іконы Божай Маці „Няўпівальная Чаша”. Узяць удзел у хрэсным ходзе прыйшлі тыя, каго закранула праблема алкагольнай і наркатычнай залежнасці, хто неабыякавы да пытання выхавання маладога пакалення на асновах цвярозасці.
Як кажа айцец Дыянісій з царквы ў гонар іконы Божай Маці „Няўпівальная Чаша”, прыход быў створаны менавіта сіламі людзей, якія сутыкнуліся ў жыцці з праблемай алкагалізму і наркаманіі:
– І яны звярнуліся да Мітрапаліта Філарэта з просьбай пра стварэнне рэлігійнай супольнасці ў гонар іконы «Неўпівальная Чаша». Гэта было пажаданне людзей з мікрараёну Сляпянка. Наш прыход сацыяльна арыентаваны. У нашым прыходзе адбываецца амбулаторная дапамога ўсім, хто церпіць ад алкаголю і наркотыкаў. Апрача гэтага, штогод 1-га студзеня, каля завяршаецца дзень памяці пакутніка Баніфацыя, якому моляцца залежныя ад алкагалізму, наркаманіі і залежныя ад гульняў, мы праводзім хрэсны ход цвярозасці.
Традыцыя праводзіць у Менску хрэсныя ходы цявярозасці 1-га студзеня бярэ пачатак з 2011-га году.
Беларускае Радыё Рацыя, паводле БелаПАН