Акцыя салідарнасці з Эдуардам Пальчысам у Менску
Увечары ў Менску, каля СІЗА на Валадарскага, 2 адбылася акцыя “Свабоду Эдуарду Пальчысу!” Яе арганізаваў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Павал Севярынец.
Блогер ды стваральнік сайта 1863x.com пад інтеэрнэт-псеўданімам Джон Сільвер, быў яшчэ 26 траўня экстрадаваны з расейскага Бранску. І цяпер знаходзіцца пад вартай у Беларусі. На яго заведзены дзве крымінальныя справы за “распальванне нацыянальнай, рэлігійнай варожасці” ды за “распаўсюджванне парнаграфіі”.
Разам з удзельнікамі акцыі ля следчага ізалятара з’явіліся міліцыянты для складання пратаколаў. Тым часам дэманстранты скандавалі: „Жыве Беларусь!”, „Свабоду!..Свабоду!”
Кажа праваабаронца і кінадакументалістка Вольга Мікалайчык:
– Мы ўжо на “Чарнобыльскім шляху” неслі шмат яго партрэтаў і ініцыявалі ліставанне і збор інфармацыі пра Эдуарда Пальчыса. Зарз ён на Радзіме. Ён быў у кіпцюрах ФСБ, зараз ён у кіпцюрах КДБ – так напісана на нашых плакатах. І хлопца трэба выцягваць. Бо яго пераследуюць за сайт, за працу ў інтэрнэце, за беларускую справу. За тое, што ён казаў, што мы не “маскалі”, што краіна на правільным шляху. Ён меў моцную пазіцыю. Зараз ён на Валадарцы. І мы прыйшлі сюды, мы разам з ім, бо мы не баімся.
На ўсіх удзельнікаў акцыі былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях. Яны выказаліся за наданне сённяшняму вязню статуса палітзняволенага. У падтрымку Эдуарда Пальчыса – Джона Сільвера ўжо выказваліся беларускія палітыкі і праваабаронцы. Яму пагражае да 5 год зняволення.
[Not a valid template]
Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара