У Менску адбыўся чарговы марш людзей з інваліднасцю
РИА Новости пацвердзілі ў міліцыі, што некалькі чалавек затрыманыя за ўдзел у акцыі ў Менску.
На маршы людзей з інваліднасцю затрыманы Ілля Дабратвор, які працаваў там у якасці журналіста, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
***
За ГУМам удзельнікі маршу людзей з (не)абмежаванымі магчымасцямі павярнулі налева — на вуліцу Леніна, бо падземны пераход, які трэба было прайсці, каб працягваць шэсце па праспекце Незалежнасці, не прадугледжаны для людзей і інваліднасцю, паведамляе belapan.by.
З вуліцы Леніна пратэстоўцы павярнулі направа, да гасцініцы „Еўропа”. Праход на вуліцу быў перакрыты грузавіком і абнесены будаўнічымі стужкамі, і ўдзельнікам маршу, многія з якіх перасоўваюцца з мыліцамі і кіямі, прыйшлося праходзіць пад гэтымі стужкамі.
Канчатковы пункт маршруту дэманстрантаў — Кастрычніцкая плошча. У калоне — да 70 чалавек.
Марш суправаджаюць сілавікі ў цывільным.
***
Людзі з інваліднасцю сабраліся каля Чырвонага касцёла, каб прайсці маршам па Менску. Такія маршы праходзяць па чацвяргах. Сёння марш праходзіць у чацверты раз, першы быў 15 кастрычніка.