Пяць гадзін доўжылася шматтысячная акцыя ў Менску (абноўлена)



Пяць гадзін працягвалася шматтысячная акцыя супраць фальсіфікацыі выбараў у Менску. Па розных ацэнках, у ёй прынялі ўдзел ад 200 тысяч да паўмільёна чалавек.

Людзі прайшлі маршам па цэнтральных вуліцах да плошчы перад будынкам урада. Звяртаючыся да прысутных, Марыя Калеснікава, сябра аб’яднанага штаба кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай, сказала, што Аляксандр Лукашэнка павінен сысці ў адстаўку.

Калеснікава дадала, што ўжо ў панядзелак беларуская апазіцыя падасць у суд скаргу на дзеянні сілавікоў пры разгоне пратэстных акцый.

Сёння на Плошчы незалежнасці ў Менску на праўладным мітынгу выступіў Аляксандр Лукашэнка. Ён сказаў, што не дазволіць нікому аддаць краіну, у адстаўку не пойдзе і перасцярог ад умяшальніцтва ў справы Беларусі іншых дзяржаў. Мітынг у падтрымку Лукашэнка сабраў, па ацэнцы ўладаў, 70 тысяч чалавек.

Напрыканцы мітынгу ў Менску была прынятая рэзалюцыя: 

                      АГУЛЬНАБЕЛАРУСКІ СХОД 16 ЖНІЎНЯ 2020 Г.                                           МЕНСК                                           

                               ПАТРАБАВАНЬНІ

  1. Свабоду палітычным зьняволеным і захопленым на мірных акцыях.
  2. Лукашэнка сыходзь! Народ адправіў Лукашэнку ў адстаўку 9 жніўня 2020. Ён юрыдычна нікчэмны.
  3. Арышт Лукашэнкі.
  4. За новыя выбары парламента Беларусі па законнай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года пад эгідай міжнародных арганізацый.
  5. Роспуск Цэнтральнай Выбарчай Камісіі па выбарах і рэферэндумах на чале зь Ярмошынай і сфармаваньне новага складу ЦВК.

                                                               Прагаласавана  і накіравана                                               

 Ураду Рэспублікі Беларусь 220010, вул.Савецкая,11,  [email protected]

 і Белтэлерадыёкампаніі для азнаямленьня грамадзянаў Беларусі

 ул. Макаенка, 9, Минск, 220114, [email protected]

Прагаласавана ў Менску на плошчы Незалежнасьці 16 жніўня 2020 г., 19.20 – 19.30

Беларускае Радыё Рацыя

 

***

Сотні тысяч чалавек сабраліся 16 жніўня ў Менску на чарговую акцыю пратэсту супраць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Дакладная колькасць удзельнікаў вызначыць складана. Паводле розных звестак, іх ад 100 тысяч да паўмільёна. Удзел у акцыі прыняла паплечніца Святланы Ціханоўскай Марыя Калеснікава.

Удзельнікі шэсця скандавалі лозунгі з патрабаваннямі адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі і вызвалення затрыманых на акцыях пратэсту. Уся тэрыторыя перад Домам ураду была запоўненая людзьмі, якія скандавалі «Сыходзь!»

Беларускае Радыё Рацыя

***

Людзі сыходзяць са стэлы прама на праезную частку. Скандуюць: „Сыходзь!”,  „Саша, ты звольнены!”,”Трыбунал!” і,  канешне, „Жыве Беларусь!” Звычайныя людзі пакідаюць бутэлькі з вадой.

Загучалі званы Кафедральнага сабора, што зараз незвычайна. Людзі крычаць «дзякуй».  Мітынгоўцы скандуюць: „Мы тут улада!” , Света-прэзідэнт!”  Атмасфера незвычайная.

no images were found

Беларускае Радыё Рацыя

***

Роўна тыдзень таму ў Беларусі прайшоў асноўны дзень галасавання на выбарах прэзідэнта. З таго часу ў краіне штодня адбываюцца пратэсты нязгодных з іх вынікамі. Сёння, 16 жніўня, па ўсёй краіне зноў праходзяць мітынгі, адзін з іх – за Лукашэнку, астатнія – супраць.

Для мітынгу ў падтрымку прэзідэнта ў Менск звезлі людзей з усёй краіны. Хтосьці сапраўды падтрымлівае, а нехта прыехаў пад пагрозай звальнення, страты месца ў інтэрнаце, за фінансавае заахвочванне. Перад прысутнымі выступіў сам прэзідэнт. Паводле афіцыйных ацэнак, на плошчы Незалежнасці сабраліся 70 тысяч чалавек.

Тым часам каля стэлы «Менск – горад-герой» на праспекце Пераможцаў па нашых падліках сабралася не менш за 200 тысяч чалавек, якія скандуюць: «Сыходзь!», «Верам, можам, переможам!», «Лукашэнка ў аўтазак!». Мітынгі супраць Лукашэнкі праходзяць не толькі ў Менску, але па ўсёй краіне.

TYT.BY

***

Тысячы беларусаў прымаюць удзел у « Маршы Свабоды», які праходзіць у Менску ды шэрагу іншых беларускіх Гарадоў. Паводле ацэнкі партала Tut.by, у центр Менска сабралася каля 60 тысяч чалавек.

Дэманстрацыі працягваюцца ўжо тыдзень – супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і з патрабаваннямі адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, які знаходзіцца ва ўладзе 26 гадоў.

Паводле звестак МУС, былі затрыманыя 6,5 тысячы чалавек. Тым, каму ўдалося выйсці пасля гэтага на свабоду, паведамілі пра жорсткае збіццё ў аддзяленнях міліцыі.

Беларускае Радыё Рацыя

***

Акцыя пачалася раней запланаванага: менчукі выходзяць на цэнтральныя вуліцы і праспекты. Тысячы людзей праходзяць па ўсім горадзе, скандуюць „Жыве Беларусь!” ды іншыя лозунгі. Паводле арганізатараў, акцыя працягнецца да да начы, плануецца ахапіць увесь горад.

13.40. Тры аўтазакі і два аўтобусы паехалі ў бок Стэлы, павярнулі з Нямігі. Там павінны збірацца людзі на народны мітынг салідарнасці.Праходзіць мітынг у падтрымку Лукашэнкі. А тым часам калона ў некалькі тысяч чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі і шарыкамі рухаецца ад метро Усход у цэнтр гораду.

13.00. На Плошчу Незалежнасці ў Менску, дзе плануецца мітынг у падтрымку Лукашэнкі, прыехалі прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, кіраўнік адміністрацыі Ігар Сяргеенка, старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава. Па некаторых звестках сюды ж прывезлі 12 амапаўцаў, якія нібыта пацярпелі ў ранейшых сутычках з пратэстоўцамі. 12.45. Арганізаваныя групы па 30-40 чалавек працягваюць падвозіць на праўладны мітынг. Іх не абшукваюць на ўваходзе, хоць адзінкавых людзей правяраюць досыць пільна.

12.30. Калона з 52 аўтобусаў праехала па Партызанскім праспекце ў цэнтр Менску. У Менск з раніцы звозілі людзей з усёй Беларусі на мітынг у падтрымку Лукашэнкі. Ён павінен быў пачацца а 12-й гадзіне, але пачатак затрымліваецца.

Плошча Незалежнасці ачэплена, на дарозе стаяць камбайны.

На цэнтральны чыгуначны вакзал у Менску каля 11.20 прыбыў цягнік з Віцебску (7 вагонаў), якога не было ў раскладзе руху цягнікоў. Прыехала каля 50 чалавек. Некаторыя кажуць, што працуюць на Беларускай чыгунцы. Частка людзей паведаміла, што ідзе на мітынг.

Паводле tut.by