У Менску праходзяць ператрусы ў валанцёраў ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі
У Менску праходзяць ператрусы ў валанцёраў ініцыятыўнай групы палітыка Віктара Бабарыкі. Праваабаронцы паведамляюць, што падставай для ператрусу служыць нібыта «зліў» дадзеных у тэлеграм-каналы, якія публікуюць асабістыя дадзеныя сілавікоў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у красавіку быў затрыманы адзін з валанцёраў, зараз сілавікі прыходзяць да тых, чые кантакты знайшлі ў яго ў тэлефоне.
Вядома пра ператрусы ў Дзмітрыя Альшанікава, Таццяны Стрыжневай, Глеба Браіма, Аляксея Буцэрава і іншых людзей.
