У Менску пратэставалі супраць парушэння правоў



На плошчы Свабоды ў Менску адбыўся пікет грамадзянаў, якія пратэставалі супраць парушэння іх правоў у судах, пракуратуры і іншых органах дзяржаўнага кіравання.

Па словах юрыста Тамары Сяргей, група грамадзянаў вымушана была выйсці на плошчу, таму што ім адмовілі ў сустрэчы з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандрам Касінцом.

– Мы загадзя падалі калектыўную заяву і не атрымалі на яе адказу. Але мы прыйшлі ў прыёмную Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прачакалі там больш за 2 гадзіны. Нас проста праігнаравалі: нас не пабачылі, нас не пачулі. Хоць мы і сядзелі доўга. Таму мы прыйшлі на плошчу, каб нас бачылі і чулі. І не толькі чыноўнікі, але і народ.

Галоўныя патрабаванні пратэстуючых грамадзянаў – каб чыноўнікі давалі адказы на іх скаргі ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі, а не займаліся адпіскамі, як сказала Тамара Сяргей.

OLYMPUS DIGITAL CAMERAУ пікетаванні бралі ўдзел 15 чалавек ужо сталага, пенсійнага ўзросту. Прысутнічалі і супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, якія здымалі акцыю пратэсту на відэакамеры. Аднак затрыманняў і складанняў пратаколаў гэтым разам не было.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя