У Менску пратэставалі супраць расейскага нападу на Украіну



Шмат людзей выйшлі ўвечары ў цэнтр Менску, каб пратэставаць супраць расейскага нападу на Украіну, нягледзячы на вялікую пагрозу арыштаў. Цэнтр гудзеў ад сігналаў машынаў.

РР: Чаму вы тут? Вы супраць вайны?

– Супраць.

РР: Страшна?

Не. Звычна.

РР: А людзі ўсё ж такі выйшлі, нягледзячы на ўсе рэпрэсіі ўлады.

– Так. Бо ў людзей засталося спадзяванне, нягледзячы ні на што. Людзі б не выхадзілі, каб не было гэтай надзеі, што ўсё збудзецца і ўсё будзе добра.

РР: А наконт вайны што скажаце? Мы ў вельмі небяспечнай кропцы зараз.

– Я думаю ўсе залежыць ад кожнага з нас.

„Трэба, каб людзі не маўчалі, гаварылі аб гэтым, пратэставалі. І ўсё будзе пачута тымі, да каго іх патрабаванні звернутыя,” – кажа удзельніца антываенных гулянняў на праспекце Незалежнасці.

Аднак улады адрэагавалі на гэта як звычайна – у горадзе шмат міліцыі, унутраных войскаў, АМАПу. Адбыліся затрыманні некаторых удзельнікаў пратэстаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота nn.by