У Менску працягваецца працэс над Тарасам Аватаравым



У Фрунзенскім судзе Менска працягваецца працэс над Тарасам Аватаравым, жыхаром Наваполацка, добраахвотнікам «Правага сектару». Яго затрымалі ў лістападзе мінулага году на чыгуначным вакзале ў Менску пасля прыезду з Украіны.

CgUjHbYWwAAYw7r-1024x576

Паводле звестак Следчага камітэта, у рэчах затрыманага была самаробная граната і пісталет. Аватарава судзяць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса — кантрабанда і незаконны абарот зброі.

Другі старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, у савецкія часы інспектар міліцыі і супрацоўнік праваахоўных службаў Мечыслаў Грыб звяртае ўвагу на прычыны, па якіх добраахвотнікі, якія ваююць ва Украіне, знаходзяцца пад пільным наглядам беларускіх праваахоўнікаў:

– Яны праходзяць баявое выпрабаванне. І калі вяртаюцца сюды, то ўлада лічыць іх вельмі небяспечнымі для сябе, бо ў гэтых людзей ёсць досвед ваенных дзеянняў падчас грамадзянскай вайны. Ніхто не ведае, што яны заўтра могуць патрабаваць. А можа ім не спадабаецца, што робіцца на Радзіме? А можа іх нехта пакрыўдзіць, і яны такія хлопцы, што доўга разважаць не будуць – раз-два ды за зброю.

Сёння ў судзе працягваецца допыт сведак. Сам Аватараў паказанні не дае. Добраахвотніку пагражае да 8 гадоў зняволення.

Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя

Фота svaboda.org