У Менску працягваюцца акцыі пратэсту
Людзі сталі ў ланцугі салідарнасці ў розных раёнах Менска.
Фота onliner.by
Людзі выйшлі ў мікрараёнах Грушаўка, Зялёны Луг, Лошыца, Каменная Горка і Сухарава. У Сухараве актыўна ездзяць аўтазакі і бусы без нумароў.
У раёне станцыі метро „Пушкінская” затрымалі фотакарэспандэнта партала Tut.by Вадзіма Заміроўскага. Ён быў у камізэльцы з надпісам «Прэса». Праз паўгадзіны журналіста адпусцілі. Вадзім Заміроўскі паведаміў калегам па тэлефоне, што пры затрыманні яго білі.
