У Менску працягваюцца рэпетыцыі параду да 9 траўня



Лік захварэўшых на каронавірус у Менску за ўвесь перыяд назіранняў, паводле афіцыйных дадзеных, склаў 3 023 выпадкі.

Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наша карэспандэнтка Вольга Сямашка:

– Беларускі прафсаюз работнікаў аховы здароўя абвясціў дабрачынную акцыю «Справімся разам!» і стварыў страхавы фонд дапамогі медычным работнікам, якія заразіліся COVID-19 ад пацыентаў.

Працягваецца дабрачынная падтрымка медыкаў высілкамі грамадства і менскімі кампаніямі. За апошні час у лякарні горада былі перададзены партыя фільтручых масак класа абароны FFP2, адзін апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, пульсаксіметры і харчаванне.

Камітэт дзяржаўнага кантролю запэўніў, што сітуацыя з наяўнасцю масак і сродкаў дэзінфекцыі ў Менску і Беларусі выраўнена.

У першы дзень пасля канікул у школы Менску прыйшло каля 35 % усіх навучэнцаў горада. Пры гэтым дыстанцыйнае навучанне арганізавана ў адзінкавых навучальных установах. У школах рэкамендавана нашэнне масак.

Рэпетыцыі ваеннага параду да дня 9 траўня ў горадзе працягваюцца.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота onliner.by