У Менску працягваюцца стыхійныя акцыі пратэсту
У Менску працягваюцца стыхійныя акцыі пратэсту. Сёння на вуліцы выйшаў увесь Менск, у тым ліку шэраг раёнаў, у якіх не было высокай актыўнасці ў папярэднія дні.
Людзі выступаюць за перамены і вельмі хвалююцца за сваіх сваякоў і сяброў, якія падвяргаюцца катаванням у турмах.
– Офіс у нас знаходзіцца ў спорткомплексе “Алімпійскі”. Спрацавала пажарная сігналізацыя. Папрасілі ўсіх выйсці на вуліцу. Каб не губляць час, мы вырашылі яго правесці разам. Будзем выходзіць стыхійна кожныя дзве гадзіны, каб людзі бачылі, што мы салідарныя, што мы за тое, каб нашых хлопцаў, мужоў, бацькаў не саджалі ў турмы, не здзекаваліся над імі. Мы хочам ім дапамагчы. Мы кволы і слабыя. Мы не можам выйсці на вуліцу і змагацца з вайскоўцамі. Але мы можам мірнымі дзеяннямі паказаць, што мы хочам справядлівасці ў нашай краіне.
Таксама па Менску і па іншых гарадах ездзяць аўтамабілі, з якіх раздаюць пратэстоўцам ваду, піцу і кветкі. Акцыі працягваюцца, сёння да агульнанацыянальнай забастоўкі далучыліся такія прадпрыемствы як „Керамін”, БелАЗ, МАПІД і іншыя.
Цалкам матэрыял:
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск