У Менску працягваюцца жаночыя акцыі
Ланцуг з жанчын, пераважна ў белых адзежах і з кветкамі, расцягнуўся ўздоўж праспекту каля парку Чалюскінцаў.
– Абурана тым, што Лукашэнка не разумее, што яму трэбы сысці. Ён ператусаваў усіх. Столькі людзей змяшчаў туды сюды. Вось спытаць у яго: чаго так трымаецца? Трэба людзям перамены. Урэшце рэшт нават з пазіцыі чалавечага фактару – новых людзей хочуць бачыць.
Машыны, якія праязджаюць, падтрымліваюць жанчын гукавымі сігналамі.
Беларуская Радыё Рацыя