У Менску прэзентавалі Праграму “Годная праца для Беларусі”
За 15 год Рэспубліка Беларусь не ратыфікавала аніводнага міжнароднага пагаднення ў сферы працы.
Пра праблемы рэгулявання працоўных адносінаў падчас прэзэнтацыі Платформы “Годная праца для Беларусі” распавяла юрыст Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Алена Яськова:
– Яшчэ раз падкрэсліваем, што працоўнае заканадаўства павінна быць рэфармавана. Павінен улічаны прынцып вяршэнства нормаў Працоўнага Кодэкса. Прайшло столькі часу, і калі вы таксама сутыкаліся з гэтай кантрактнай сістэмай, то калі гаварыш з прадстаўнікамі ўлады і мінпрацы, яны ўжо ўспрымаюць гэтую кантрактную сістэму як дадзенасць.
Адсутнасць верхавенства закона ў беларускай сістэме прыводзіць у тым ліку да слабасці сістэмы аховы правоў работнікаў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
