У Менску пройдзе „Марш абураных беларусаў”



17 лютага ў Менску пройдзе „Марш абураных беларусаў”. Яго арганізуе Беларускі нацыянальны кангрэс, як акцыю пратэсту супраць так званага дэкрэту “аб дармаедах”.

Напярэдадні лідары Аб’яднанай грамадзянскай партыі сустрэліся са старшынём Кастытуцыйнага суда Пятром Міклашэвічам, каб выказацца на тэму дэкрэту, які лічаць неканстытуцыйным. Кажа намесніца старшыні партыі Антаніна Кавалёва:

– Парушаюцца нормы міжнароднага права – дзве канвенцыі Міжнароднай арганізацыі працы. Усё гэта мы напісалі, мне задецца добра аргументавалі. Што тычыцца прамовы спадара Міклашэвіча, то я б яе расцаніла, як прамову дзяржаўнага чыноўніка ў абарону інтарэсаў дзяржавы.

На думку Антаніны Кавалёвай, яна больш спадзяецца на салідарнасць грамадзян, якія масава ставяць подпісы, аб’ядноўваюцца, выходзяць на акцыі пратэсту.

„Толькі гэта можа прымусіць адмяніць гэты неправавы і несправядлівы дэкрэт”, – падкрэсліла яна.

Марш абураных беларусаў пачнецца а 18-ай гадзіне на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

Беларускае Радыё Рацыя