У Менску пройдзе польска-беларускі гістарычны дыялог
Узнаўляюцца польска-беларускія дыпламатычныя дачыненні. Двухдзённае першае пасяджэнне польска-беларускай камісіі па гістарычным дыялогу пройдзе ў Менску. Тэма першага пасяджэння будзе датычыць пытанняў Першай сусветнай вайны, – паведаміў дырэктар Цэнтра культуры Беларусі ў Варшаве Эдуард Швайко:
– 23-24 ліпеня ў Менску адбудзецца першае пасяджэнне беларуска-польскай камісіі па гістарычным дыялогу. У парадку дня будзе пытанне Першай сусветнай вайны і тэмы, якія нас спалучаюць, гісторыі нашых народаў – Беларусі і Польшчы.
Пытанні польска-беларускага гістарычнага дыялогу абмяркоўваліся ў траўні падчас сустрэчы ў Менску намеснікаў міністраў замежных спраў Польшчы і Беларусі Конрада Паўліка і Алены Купчыной.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя