У Менску пройдзе прэзентацыя кнігі „Беларус у Беларусі”



 21 лістапада ў офісе ТБМ (вул.Румянцава, 13) у 17:30 адбудзецца прэзентацыя кнігі Міхася Булавацкага «Беларус у Беларусі».

Кнігу пісалі больш за сто асобаў, герояў і антыгерояў сённяшняй беларускай гісторыі, не ведаючы, што яны пішуць кнігу, бо гэта зборнік ліставанняў беларуса, які жыве ў Беларусі, з уладнымі структурамі (міністэрствамі, абл-, гар- і райвыканкамамі, банкамі, судамі, пракуратурай ды іншымі інстанцыямі), які выразна раскрывае палітыку сённяшняй улады ў дачыненні да мовы, адукацыі, выбарчай сістэмы краіны. Кніга выдадзена за мяжой, бо беларускія выдавецтвы з перасцярогай паставіліся да яе выдання.

Запрашаем азнаёміцца з кнігай, яе аўтарам-складальнікам, яе героямі і антыгероямі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота lit-bel.org