У Менску раскрыюць таямніцы БНР
Знаная польская даследчыца прачытае 13 лістапада ў Менску публічную лекцыю „Чатыры ўрады БНР у 1918 – 1920 гадах”.
Лекцыя адбудзецца а 18.30 у Галерэі „Ў” у межах цыкла „Urbi et Orbi”, які ладзяць Лятучы Універсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі.
Дарота Міхалюк у лекцыі раскрые невядомыя раней шырокай публіцы падрабязнасці стварэння ды існавання Беларускай Народнай Рэспублікі.
Якія краіны прызналі маладую беларускую дзяржаву? Хто вылучыў БНР крэдыт і на што ён пайшоў? Чаму супрацу з немцамі нельга адназначна лічыць калабарацыяй? Якая ўрэшце сувязь між існаваннем БНР і стварэннем БССР? Пра гэта ўсё – на лекцыі. Запрашаем!