У Менску сапёры правяралі цягнік у метро
Карыстальнікі сацсетак паведамілі пра тое, што у цягніку, які прыпыніўся на станцыі метро «Партызанская» знойдзеная скрынка. Работнікі метрапалітэна адрэагавалі адразу: высадзілі і вывелі людзей са станцыі. Цягнік накіраваны ў дэпо для абследавання сапёрамі.
У прэс-службе Менскага метрапалітэна інфармацыю аб пакiнутым у вагоне прадмеце пацвердзілі, але ўдакладнілі, што рух цягнікоў на дадзены момант ідзе без збояў:
„Сапраўды, у адным з вагонаў была знойдзена безгаспадарная скрынка. Хтосьці, праявіўшы пільнасць, далажыў пра яе супрацоўнікам метрапалітэна. Яна была накрытая лакалізатарам выбуху. У такіх выпадках лакалізатары пад назвай «Фантан» выкарыстоўваецца часта. Вагон будзе абследавацца сапёрамі. Рух не спыняўся, затрымак няма. Людзей, вядома, выводзілі са станцыі”.