У Менску стартавалі экскурсіі да 100-годдзя БНР
У Менску, дзякуючы прыватным ініцыятывам, распачаўся шэраг экскурсій, прысвечаных 100-годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Гаворыць экскурсавод Павел Каралёў:
– Падрыхтаваў такую экскурсію па Менску, называецца «Кузня беларускага духу», каб паглядзець самыя важныя асяродкі, дзе была беларушчына, дзе яна гуртавалася. І, канешне, узгадаць, што было ў Менску 100 гадоў таму, які гэта быў час. І мы прайшліся адрасамі п’есы Янкі Купалы «Тутэйшыя», якая напісана пра гэты час і менавіта паказвае адрасы таго часу, што адбывалася на той ці іншай вуліцы. І мне вельмі прыемна, што наведвальнікі з’явіліся і адбылася такая добрая экскурсія.
Тэма экскурсіі тычылася не толькі палітычнага жыцця беларускай сталіцы 1918 года, але і былі агучаныя падрабязнасці побыту жыхароў прыфрантавога горада.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара
