У Менску стартуе першы Беларускі грамадскі трыбунал над сталінізмам
Па словах аднаго з яго арганізатараў, гісторыка Ігара Кузняцова, зараз тэма злачынстваў часоў бальшавізму знаходзіцца на перыферыі грамадскай увагі.
Не так многа людзей прыйшло і на першае паседжанне трыбунала. Але вельмі важна, што ёсць людзі, якія спрабуюць захаваць гістарычную памяць. Таму мы зноў вярнуліся да ідэі грамадскага трыбуналу, – падкэсліў Ігар Кузняцоў.
– Напачатку мінулага году я выступаў з ідэяй стварыць “Чорную кнігу камунізму” . Ініцыятыва не мела вялікага ўздзеяння ніхто яе не падтрымаў. У гэтым годзе мы зноў паставілі гэтыя пытанні, аднавілі склад нашага трыбуналу і вырашылі аднавіць дзейнасць ў гэтым годзе.
Асабліва на фоне падзеяў, якія адбываюцца на постсавецкай прасторы і ў Расеі, дзе праходзіць фактычная рэабілітацыя Сталіна, метадаў яго кіравання, створанай ім сістэмы.
„Але тыя злачынства, якія здзейснены бальшавісцкім сталінскім рэжымам, не могуць быць апраўданы апраўданы. Яны з’яўляюцца генацыдам і не маюць тэрміну даўніны”, – лічыць Ігар Кузняцоў.
* * *
Першае паседжанне грамадскага трыбуналу прымеркаванае да 75-годдзя з’яўлення беларускага „Катыньскага спісу”, які і стане першай тэмай, якую вынесуць на разгляд грамадскага трыбуналу.
Гаворыць Ганна Шапуцька:
– 5 сакавіка 1940 года адбылася Катыньская трагедыя. Былі расстраляныя польскія вайскоўцы, у тым ліку і беларускага паходжання. Таму ёсць беларускі „Катыньскі спіс”. Сёння ў нас абмяркоўваюць Катыньскую трагедыю. 40-ы год – гэта таксама год масавых дэпартацыяў. Таксама і гэтае злачынства будзе абмяркоўвацца.
Ініцыятары суду над сталінізмам заклікаюць усіх неабыякавых людзей да ўдзелу ў працы трыбуналу, мэта якога — дэсталінізацыя грамадства.
Грамадскі трыбунал будзе праходзіць у некалькі этапаў і завершыцца грамадскім выракам да дня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі — 29 кастрычніка.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя