У Менску судзяць байца “Правага сектара”
У судзе абвешчаны перапынак да 19-га красавіка.
Суддзя Жанна Жукоўская звярнулася да Тараса Аватарава, ці ёсць у яго заявы і хадатайніцтвы, ён адказаў, што просіць асабістай сустрэчы з кіраўніком КДБ Валерыем Вакульчыкам.
Сваю віну Аватараў прызнае часткова. Па артыкуле 2 «Кантрабанда зброі» ён не прызнаў віны. Аднак, прызнаў па артыкуле «Незаконны абарот зброі».
* * *
Пачынаецца суд над байцом „Правага сектара” за незаконны правоз зброі.
(Фота svaboda.org)
Пасяджэнне праходзіць у судзе Фрунзенскага раёна Менска. Тараса Аватарава вінавацяць у кантрабандзе зброі.
Як паведамлялася раней, мужчыну затрымалі ў мінулым лістападзе на чыгуначным вакзале Менска. Міліцэйская праверка нечакана выявіла ў яго значную колькасць зброі. Следчы камітэт абнародаваў фотаздымкі канфіскаваных рэчаў: бронекамізэлька, самаробная граната, пісталет Макарава, некалькі пашпартоў. На затрыманага пачалі крымінальную справу за „Незаконныя дзеянні ў дачыненні зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў”.
У той жа час стала вядома, што ў Данбасе ўкраінскі снайпер забіў баевіка „ЛНР” з Беларусі з пазыўным „Юпіцер”. Як пішуць у адной з сепаратысцкіх суполак, сапраўднае імя беларуса – Андрэй, ён прыехаць ваяваць на ўсход Украіны ў студзені 2015 г.