У Менску судзяць стрыечнага брата намесніка камандзіра палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука



У Менскім гарадскім судзе 26 красавіка разглядаецца крымінальная справа палітзняволенага Сяргея Франчука, якога абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі (ч .1 арт. 368 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369), распальванні сацыяльнай варожасці і варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК).

Справу разглядае суддзя Яўген Пісарэвіч, дзяржабвінаваўца – Раманенка.

Сяргей — стрыечны брат намесніка камандзіра палка Кастуся Каліноўскага Вадзіма Кабанчука. Вядома, што яго забралі з кватэры бацькоў у Бабруйску, дзе мужчына жыў апошнім часам — 5 чалавек з менскага АМАПу ўварвалася ў кватэру, ударылі яго пісталетам па галаве, правялі вобшук, забралі мабільны тэлефон, ноўтбук і самога Франчука.

Вясна