У Менску судзілі ўдзельнікаў акцыі прадпрымальнікаў



Актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі, былы супрацоўнік міліцыі Мікалай Казлоў судом Цэнтральнага раёна Менска аштрафаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў 22 лютага на 50 базавых велічынь (10,5 млн. рублёў).

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька, суд над якім таксама павінен быў прайсці сёння, падаў хадайніцтва аб пераносе пасяджэння з-за таго, што ён цяпер знаходзіцца за мяжой. Хадайніцтва Лябедзькі задаволенае, пасяджэнне суда перанесенае на 15 сакавіка (пачатак у 12.30).

Сёння, 9 сакавіка, таксама завочна судзілі экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча і актывіста ІП Алеся Макаева, якія ўдзельнічалі ў мітынгу, — абодва аштрафаваныя на 10,5 млн. рублёў. Штраф 3,5 млн. рублёў таксама атрымаў удзельнік акцыі Алесь Абрамовіч.

* * *

У судзе Цэнтральнага раёна Менска праходзяць працэсы над удзельнікамі акцыі прадпрымальнікаў, якая адбылася 22 лютага на Кастрычніцкай плошчы.

AD0368AE-901F-469A-A586-13E763973878_mw1024_s_n

Першым прысуд атрымаў Алесь Абрамовіч — 3,5 млн штрафу, затым завочна былі пакараныя штрафамі у 10,5 млн Мікалай Статкевіч і Алесь Макаеў.   

Грамадскага актывіста, былога падпалкоўніка міліцыі Мікалая Казлова аштрафавалі на 50 базавых велічынь — 10 мільёнаў 500 тысяч рублёў. Казлоў будзе абскарджваць прысуд — ён заявіў, што пойдзе са скаргамі вышэй, аж да ААН.

Справу Анатоля Лябедзькі, паводле ягонай заявы, адклалі на 14 сакавіка.

SMS з запрашэннямі ў суд атрымалі таксама актывісты Павал Севярынец, Максім Вінярскі і Леанід Кулакоў.

Паводле svaboda.org