У Менску судзілі ўдзельнікаў першамайскай дэманстрацыі
2 траўня ў судзе Цэнтральнага раёна Менска прайшлі суды над удзельнікамі мірнай акцыі пратэсту, што адбылася ў цэнтры сталіцы 1 траўня. Да суда ўсе затрыманыя знаходзіліся ў ЦІПе на Акрэсціна.
Адміністрацыйную справу ў дачыненні да сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца разглядала суддзя Вікторыя Шабуня. Яго вінавацілі па ч.3 арт. 23.34 КаАП – удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Яшчэ адзін пратакол на палітыка быў складзены супрацоўнікамі Маскоўскага РУУС – за мітынг у абарону Курапатаў 3 сакавіка.
Вікторыя Шабуня прызнала Паўла Севярынца вінаватым у здзяйсненні правапарушэнняў і пакарала 15 суткамі арышту.
Справу актывіста „Еўрапейскай Беларусі” Максіма Вінярскага разглядаў суддзя Міхаіл Хома. Ён таксама прызнаў Вінярскага вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і пакараў 15 суткамі арышту. На знак пратэсту Максім Вінярскі аб’явіў галадоўку да вызвалення.
Акрамя таго, сёння ж асудзяць і актывістку з Берасця Наталлю Папкову. Як высветлілася, дзяўчына таксама была затрыманая ўчора пасля выступу на менскай акцыі.
Максіма Вінярскага асудзілі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Сведчылі супраць яго міліцыянты. вырак – 15 дзён арышту.http://belsat.eu/news/syonnya-sud-nad-paulam-sevyaryntsam-strym/
Posted by «Белсат» on Dienstag, 2. Mai 2017
Суд над Паўлам Севярынцам. Максіму Вінярскаму ўжо далі за Першамай 15 дзён арышту. Суддзя шабуня вынесла аналагічны вердыкт у дачыненні Паўла Севярынца, нягледзячы на тое, што сведкі-міліцыянты хлусілі проста ў судзе.http://belsat.eu/news/syonnya-sud-nad-paulam-sevyaryntsam-strym/
Posted by «Белсат» on Dienstag, 2. Mai 2017