У Менску судзяць Віталя Васількова
У судзе Партызанскага раёна Менска завяршыўся разгляд справы актывіста моладзевай арганізацыі “Змена” Віталя Васількова. Сувязь з якім перарвалася яшчэ 12-га верасня. Яго абвінавачвалі ў дробным хуліганстве і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Па абодвух артыкулах суддзя Наталля Дзядкова прызнала Віталя Васількова вінаватым – кажа Наста Лойка з Праваабарончага цэнтра „Вясна”.
– Яму за кожны артыкул далі па пяць сутак, склалі разам, і атрымалася 10 сутак арышта.
Як распавяла праваабароца, выходныя Віталь Васількоў правёў у пастарунку. Як паведамлялася раней, 12-га верасня былі затрыманыя і пакараныя арыштам у 15 сутак актывісты “Змены” Павел Вінаградаў і Ягор Віняцкі.
* * *
У судзе Партызанскага раёна Менска судзяць актывіста моладзевай арганізацыі “Змена” Віталя Васількова. Сувязь з ім перарвалася яшчэ 12-га верасня. Яго звінавачваюць у дробным хуліганстве і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Кажа Наста Лойка з Праваабарончага цэнтра “Вясна”:
– Суд ужо ідзе. У яго два артыкулы. Затрымалі іх траіх: спачатку Паўла Вінаградава, пасля Ягора Віняцкага, а ў пятніцу даведаліся, што затрыманы і Віталь Васількоў. І вось сёння яго судзяць.
Як распавяла праваабаронца, выходныя Віталь Васількоў правёў у пастарунку. Як мы ўжо паведамлялі раней, 12 верасня былі затрыманыя і пакараныя арыштамі на 15 сутак яшчэ двое актывістаў моладзевай арганіцыцыі “Змена” Павел Вінаградаў ды Ягор Віняцкі.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота kapital.kz