У Менску сутыкнуліся таксі і рэйсавы аўтобус



Каля 7 гадзіны раніцы 17 жніўня на вуліцы Мірашнічэнкі ў Менску сутыкнуліся таксі і рэйсавы аўтобус. На месца цяжкай аварыі прыйшлося выклікаць не толькі ДАІ і хуткую дапамогу, але і выратавальнікаў.

Аварыя адбылася каля дома № 57 на вуліцы Мірашнічэнкі. Сутыкнуліся рэйсавы аўтобус МАЗ, які рухаўся па маршруце №24 і аўтамабіль Renault Logan службы таксі «7788».

«У легкавым аўтамабілі Renault былі заблакаваныя чатыры чалавекі без прытомнасці. Іх выцягнулі пры дапамозе адмысловай прылады», — распавялі ў МНС.

Людзі былі перададзеныя медыкам. 19-гадовая дзяўчына загінула, кіроўца таксі памёр у бальніцы, з яшчэ двума пасажырамі праводзіліся рэанімацыйныя мерапрыемствы. Tut.by