У Менску сёлета не будзе выпускных
У Менску сёлета не будзе выпускных. Атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі выпускнікі атрымаюць 10 чэрвеня. Канкрэтны час вызначыць кожная навучальная ўстанова.
Пра гэта minsknews.by паведамілі ў камітэце па адукацыі Менгарвыканкама. «Ніякіх вячэрніх урачыстых мерапрыемстваў не плануецца», – адзначылі там. Зразумела, што такое рашэнне прынялі з-за сітуацыі з распаўсюдам каронавірусу.
Прэс-служба Менгарвыканкама падкрэслівае, што цырымонія ўручэння дакументаў выпускнікам будзе арганізавана «з улікам неабходных санітарна-гігіенічных патрабаванняў». У выпадку, калі будзе добрае надвор’е, яе правядуць на адкрытым паветры.
Сёлета ў Менску будзе больш за 9 тысяч 600 выпускнікоў.
Беларускае Радыё Рацыя
