У Менску тралейбус урэзаўся ў слуп
Як паведамілі БелаПАН у АДАІ Цэнтральнага раёна, ДТЗ адбылося каля 11.30. Тралейбус 29-га маршруту рухаўся па вул. Куйбышава ў бок вул. Камуністычная, дзе выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту. Паводле папярэдніх даных, сур’ёзна ніхто не пацярпеў. У некалькіх пасажыраў удары і чэрапна-мазгавыя траўмы.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка, апытваюцца відавочцы, пацярпелым аказваецца дапамога.
Фота: Еўрарадыё
