У Менску ў „Табакерках” пачалі прадаваць талоны на праезд
У Менску ў шапіках «Табакерка» пачалі прадаваць талоны на праезд у грамадскім транспарце. А вось шапікі «Мінсктранса» з вуліц будуць знікаць, іх перанясуць у прыгарад. Пра гэта ў інтэрв’ю «Транспортнику столицы» распавёў дырэктар філіяла «Агенцтва Мінсктранс» Сяргей Ласіцкі.
Паводле яго слоў, з чэрвеня штомесяц будуць прыбіраць па 15 павільёнаў. Да канца года ў сталіцы застанецца толькі 25 кропак продажу, 10 з іх – у падземных пераходах станцый метро.
Цяпер жа стаіць задача ва ўмовах скарачэння шапікаў у Менску захаваць «агульнадаступнасць пакупкі квіткоў», кажа Ласіцкі. Квіткі ўжо прадаюць у 25 «Табакерках». Да канца года іх колькасць павялічыцца. Прапрацоўваецца пытанне, каб там можна было папаўняць праязныя. Магчыма, квіткі пачнуць прадаваць на рынках і ў гандлёвых цэнтрах.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: onliner.by