У Менску ў закрытым працэсе судзяць чатырох палітзняволеных-анархістаў
У Менскім абласным судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць анархістаў: Аляксандра Бялова, Яўгена Рубашкі, Арцёма Салаўя і Арцёма Арцёмава. Паводле хадайніцтва пракурора пасяджэнне зрабілі закрытым, – паведамляе ПЦ „Вясна”.
Анархістаў абвінавачваюць паводле артыкула 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і артыкула 361-1 Крымінальнага кодэкса (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).