У Менску ў закрытым рэжыме судзяць афіцэра КДБ



У Менску ў закрытым рэжыме судзяць афіцэра КДБ за публікацыю размоў.

Аляксея Храловіча вінавацяць у перадачы запісаў размоў прэс-сакратаркі Лукашэнкі Наталлі Эйсмант тэлеграм-каналу Nexta.

Яму пагражае ад 10 да 20 гадоў пазбаўлення волі. Суд над падпалкоўнікам КДБ праходзіць у будынку Менскага гарадскога суду. Справу ў закрытым рэжыме разглядае суддзя Дзіяна Кучук, паведамляе „Вясна”. Храловічу пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.