У Менску ўручылі медаль імя Сяргея Ханжанкова
Рух салідарнасці “Разам” уганараваў памяць аднога з самых вядомых айчынных дысідэнтаў Сяргея Ханжанкова ўручэннем медаля ягонага імя на сталічнай сядзібе БНФ.
Гаворыць сустаршыня Руху Алена Талстая:
– Айцец Вікенцій. Яшчэ шмат гадоў таму для мяне было загадкай, хто ж гэты святар, які ідзе наперадзе “Дзядоў”, на “Чарнобыльскім шляху”, у шэсці на Дзень Волі. Чалавек, які заўсёды на ўсіх акцыях, якому дастаткова толькі сказаць, што там і там будзе акцыя, і ён, як і спадарыня Ніна Багінская, таксама адразу з’яўляецца па першым жа закліку. Без роздумаў, што яму за гэта будзе. У нас ёсць палітычныя лідары, але тое, чаго нам бракуе, – менавіта лідара духоўнага.
Медалём Сяргея Ханжанкова сёлета быў узнагароджаны святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы іераманах айцец Вікенцій. Мінулым годам ім была ўганараваная Ніна Багінская.
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск