У Менску ўшанавалі памяць ахвяраў камуністычнага тэрору
Традыцыйна напрыканцы кожнага месяца апазіцыйныя актывісты ўшаноўваюць памяць ахвяр камуністычнага тэрору.
Гэтым разам 29 студзеня ў Менску адбыліся адразу два ўшанаванні: у прыгарадных Курапатах і ў сталічным раёне Цівалі.
Распавядае святар Аўтакефальнай беларускай праваслаўнай царквы, які браў удзел у абедзвюх акцыях, айцец Леанід Акаловіч:
– Пасля вайны, я жыў тут на Кальварыйскай, казалі пра Салатопку. Вывозілі сюды ў бок Цівалёў палонных немцаў, якія будавалі баракі. Іх у скрынках звычайных на сялянскай падводзе вывозілі ці на гэту Салатопку, ці недзе ў кар’еры, казалі тыя, хто расстрэльвалі, што не толькі не толькі ў Салатопках, але тапілі ў балотах, як скаціну забівалі людзей.
Акцыю ў Менскім раёне Цівалі праводзіла грамадскае аб’яднаннее “Вяртанне памяці”, у Курапатах – Рух салідарнасці “разам”.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя