У Менску ўшанавалі памяць Васіля Быкава



Памяць Васіля Быкава ў дзень яго нараджэння ўшанавалі ў Менску ўскладаннем кветак на яго магілу.

Гаворыць старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч:

– Дзякуй вялікі ўсім, хто змог прыйсці да Васіля Уладзіміравіча. Мы збіраемся тут кожны год і прыходзім таксама ў іншыя дні. Я думаю, што прыйдуць сюды людзі і 22 чэрвеня – у дзень смерці Васіля Уладзіміравіча. Калі ласка, прыходзьце, ён нас усіх чакае. Ён нас усіх любіць па-ранейшаму. І мы яго любім таксама. І мы яго памятаем. І будзем памятаць, як я казаў ужо, колькі будзе жыць Беларусь, будзе жыць памяць пра Васіля Уладзіміравіча Быкава. 

Народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў пайшоў з жыцця 22 чэрвеня 2003 года. Пахаваны на Усходніх могілках беларускай сталіцы.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск