У Менску ўшануюць памяць Алеся Чаркашына



У Менску ўшануюць памяць Алеся Чаркашына,  які летась загінуў як вайсковы капелан ва Украіне ў зоне АТА. Па адрасе Чарнышэўскага, 3 сёння, 3 сакавіка, адбудзецца адмысловая вечарына.

Арганізатарам імпрэзы выступае Беларуская хрысціянская дэмакратыя.

Кажа сустаршыня БХД Павел Севярынец:

— На канцэрце будуць выступаць Вайцюшкевіч, Бартосік, Мельнікаў, Сітнікаў і Захарэвіч і, хутчэй за ўсё, будзе Алесь Пушкін са сваімі карцінамі. Усё будзе адбывацца на Чарнышэўскага, 3. Там мы плануем прадставіць праект помніка Алесю Чаркашыну, які распрацаваў Гэнік Лойка. Пачатак мерапрыемства –  у 18 гадзін на Чарнішэўскага, 3.

Запрашаюцца ўсе ахвотныя. Уваход вольны.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя