У Менску ўвялі новыя абмежаванні, звязаныя з каронавірусам
У Менску новыя абмежаванні — на канцэрты і ў кіно будуць пускаць толькі 50% гледачоў. Менгарвыканкам унёс змены ў комплексны план санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, паведамляе БелТА.
У прыватнасці, праводзіць культурныя, спартыўна-масавыя, спартыўныя мерапрыемствы і спаборніцтвы ў аб’ектах будзе дазволена “пры ўмове запаўнення не больш чым на 50% ад максімальнай запаўняльнасці, выкарыстання толькі пасадачных месцаў, рассаджвання гледачоў на адлегласці не меншай за 1—1,5 м адно ад аднаго. Рэалізацыю квіткоў ажыццяўляць з улікам вышэйзгаданых умоў”, — гаворыцца ў пастанове.
Беларускае Радыё Рацыя