У Менску – VI Кангрэс беларусістаў



Па словах сябры аргкамітэта, намесніка старшыні міжнароднай асацыацыі беларусістаў Алеся Сушы, ужо склаліся пэўныя традныцыі, прысутнічаюць, як

Кангрэс прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

im2

„Хаця гэтую дату мы будзем адзначаць ў 2017 годзе, але, паколькі Кангрэсы праходзяць раз на 4-5 гадоў, то ўжо зараз, пад эгідай юбілею, мы пачынаем цэлы шэраг мерапрыемстваў, – сказаў Алесь Суша.

 – Адпаведна гэта тэма гучала і на пленарным паседжанні, будзе таксама прысвечаны ёй круглы стол. Вельмі добра, што сюды прыехалі прадстаўнікі 12 краінаў, якія прадстаўляюць беларусазнаўчыя даследванні за мяжой. Гэта не толькі краіны-суседзі, але і госці з Велікабрытаніі, Канады, Германіі, Японіі. 

“Вельмі важна, што зараз беларусазнаўчымі даследаваннямі займаюцца спецыялісты ў самых розных краінах, якія не толькі вывучаюць нашу культуру, нашу спадчыну, але і папулярызуюць яе”, – сказаў Алесь Суша.

На 6 кангрэсе беларусістаў прыстунічаюць прадстаўнікі больш дзясятка краінаў: Германіі, Канады, Англіі, Японіі, Расеі. Ёсць і навукоўцы з Польшчы.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

У прыватнасці, сярод іх гісторык, прафесар Беластоцкага ўніверсітэту Яўген Мірановіч.

Я ў асноўным маю выступленне ў секцыі, дзе мова пра свядомасць беларусаў Беласточчыны. Калегі будуць гаварыць пра тоеснасць беларусаў і ўплыў рэлігійнага фактару на фармаванне тоеснасці беларусаў. 

Яўген Мірановіч, разважаючы пра важнасць кангрэсу беларусістаў, адзначыў, што колькасць яго ўдзельнкаў з кожным годам памяншаецца. Калі на першым Кангрэсе зала была перапоўнена, то зараз удзельнікі займалі менш яе чвэрці.

im1

„Калі з Польшчы раней прыязджала каля сотні навукоўцаў, то зараз няма і дзясятка. Гэта паказвае, што зацікаўленне беларушчынай паменшылася, як у самой Беларусі, так і ў Польшчы і ў іншых краінах, што выклікае занепакоенасць”, – скзаў Яўген Мірановіч.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя