У Менску выказалі салідарнасць з Іллём Валавіком



У Менску ў сядзібе Партыі БНФ прайшла імпрэза салідарнасці з асуджаным антыфашыстам і футбольным заўзятарам Іллём Валавіком.

Па меркаванні грамадзянскай актывісткі і праваабаронцы Ганны Шапуцькі, Іллю Валавіка па 2 артыкулах — хуліганства і кіраванне незарэгістраванай арганізацыяй, — несправядліва і незаконна асудзілі на вельмі вялікі тэрмін: 10 гадоў зняволення.

— Мы пачалі хвалю салідарнасці з Іллём Валавіком, з ягонай маці. Пачалі збіраць матэрыяльную дапамогу і частку перадалі. Будзем распачынаць звалю салідарнасці па Беларусі і па-за межамі Беларусі. Мы будзем рабіць і экспертызу крымінальнай справы і будзем пісаць у замежныя праваабарончыя органы, і будзем дамагацца таго, каб хлопцаў прызналі палітычнымі вязнямі. То бок, падключаць Савет Еўропы, каб сапраўды справа прагучала на міжнародным узроўні. Мы лычым, што чалавек павінен быць на волі і арыштаваныя хлопцы таксама павінны быць на волі.

Ілля Валавік адбывае пакаранне ў Магілёўскай калоніі №15. Родныя спрабуюць абскардзіць прысуд, аднак месяц таму Вярхоўны суд разгледзеў справу Іллі Валавіка і пакінуў прысуд без зменаў.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя