У Менску вырашаюць, ці працягваць палёты самалётаў у Егіпет
У дэпартаменце па авіяцыі міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі 9 лістапада пройдзе нарада па гэтым пытанні.
Як вядома, 6 лістапада расейскія ўлады прыпынілі палёты самалётаў у Егіпет да высвятлення прычынаў катастрофы А321, у якой загінулі 224 чалавекі. Беларускі бок такога рашэння не прыняў і ўчора рэйсы «Белавія» былі выкананы.
У той жа час МЗС Беларусі рэкамендуе беларускім грамадзянам „часова ўстрымацца ад наведвання Егіпта з турыстычнымі мэтамі”.
Як заявіў гендырэктар авіякампаніі „Белавія” Анатоль Гусараў, рашэнне аб працягненні палётаў у Егіпет будзе прынятае з улікам ацэнкі беларускіх спецыялістаў, якіх спецыяльна накіравалі ў гэтую краіну. Яны высвятляюць, ці палепшылася сітуацыя з бяспекай у аэрапортах.
