У Менску выяўлены індыйскі штам COVID-19
У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што ёсць падставы меркаваць, што “індыйскі” варыянт можа больш эфектыўна распаўсюджвацца ў параўнанні з іншымі варыянтамі віруса. Аднак няма звестак пра тое, што гэты варыянт выклікае больш сур’ёзнае захворванне.
Зараз “індыйскі” штам атрымаў шырокае распаўсюджанне не толькі ў Індыі, але і краінах Еўропы, выцесніўшы “брытанскі” штам. Высокі ўздым захворвання COVID-19 у Расеі выкліканы таксама гэтым варыянтам, доля якога ў Маскве і Санкт-Пецярбургу складае практычна 90%. Спецыялісты лічаць, што шырокае распаўсюджванне “індыйскага” штаму ў першую чаргу звязана з невыкананнем мер засцярогі, невялікай колькасцю вакцынаваных асоб.
Беларускае Радыё Рацыя