У Менску з раніцы заўважылі сілавікоў і спецтэхніку (абноўлена)



Вялікія групы сілавікоў з’явіліся ў мікрараёне Новая Баравая, што ў Менскім раёне. Міліцыянты ў дварах фатаграфуюць вокны і нешта запісваюць у нататнікі.

Ва ўпраўленні ўнутраных спраў Менаблвыканкаму гэта называюць «прафілактыкай», паведамляе  Tut.by. 

У тэлеграм-канале УУС Менаблвыканкаму з гэтай нагоды патлумачылі, што ў квартале праходзяць «прафілактычныя мерапрыемствы дзеля падтрымання грамадскага парадку».

Сёння з самай раніцы ў Менску заўважылі сілавікоў са шчытамі. Вялікая колькасць людзей у форме была ў раёне аднаго з факультэтаў Акадэміі МУС. Пазней Міністэрства ўнутраных спраў растлумачыла, што гэта «планавыя вучэнні».

* * * 

Раніцай 21 красавіка ў Менску заўважылі актыўнасць сілавікоў, піша Тут.бай.

Відавочцы паведамляюць пра дзясяткі людзей са шчытамі ў раёне аднаго з факультэтаў Акадэміі МУС на вуліцы Філімонава.

Фота: Тут.бай