У Менску з выбарчага ўчастку выдалены назіральнік Яраслаў Навуменка
У Менску як мінімум тры назіральнікі былі выдалены з выбарчых участкаў у асноўны дзень галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў.
Так, з выбарчага участку 561 акругі №107 быў выдалены назіральнік Яраслаў Навуменка.
– Мне нават не далі магчымасць прысесці на крэсла назіральніка. Адразу паведамілі, што на мяне ёсць рашэнне камісіі. Далі азнаёміцца. Там было такое, што я незаконна вёў аўдыёзапіс, а таксама рабіў фотаздымкі і відэазапісы. Нібыта я нават здымаў пратакол. Яны тлумачылі, што гэта можна рабіць толькі з дазволу кіраўніка. Але 55 артыкул Выбарчага кодэксу тлумачыць, што там проста сваімі сродкамі назіральнік можа рабіць копію пратакола.
Таксама з гэтага ж участку выдалены яшчэ адзін назіральнікі — Віктар Кавалькоў. Вядома, што па 107 выбарчай акрузе на яшчэ адным участку быў пазбаўлены магчымасці назіраць Андрэй Рогаў.
Па меркаванню назіральнікаў, гэта робіцца для таго, каб на выбарчых участках не было назіральнікаў ад дэмакратычных партый і арганізацый, што дазволіць больш проста фальсіфікаваць яўку і вынікі падліку галасоў.
Беларускае Радыё Рацыя