У Менску забаранілі выставу мастака Vova Televerdok



У менскай прасторы „Вершы” планавалася адкрыццё выставы пад назвай „Лес”, але ў апошні момант яе адмянілі, піша Reform.by.

Мастак хаваецца пад псэўданімам Vova Televerdok.

Як паведамляла анатацыя выставы, „стварае геаметрычныя кампазіцыі, выкарыстоўваючы чыстыя колеры, імкнучыся да ўніверсальнай гармоніі”. Працы што былі развешаныя, аднак з’явілася інфармацыя, што выставу загадалі закрыць.

Па ўсёй верагоднасці, творца знаходзіцца ў „чорных спісах” з забаронай выстаўляцца ў публічных прасторах.